Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі

1. Часткі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі аддзяляюцца тымі самымі знакамі прыпынку, што і часткі складаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых складаных сказаў. Найчасцей ставіцца коска. Напрыклад: 1Не раз было: 2з далёкай далі к сваёй вярталіся зямлі яны,3 каго ўжо не чакалі, 4па кім і слёзы пралілі (гэта сказ з рознымі відамі сувязі: паміж 1-м і 2-м сказам сувязь бяззлучнікавая, другая частка паясняе першую, таму ставіцца двукроп’е, паміж 2-м і 3-м – злучнікавая падпарадкавальная, паміж часткамі ставіцца коска перад злучальным словам каго, паміж 3-м і 4-м – падпарадкавальная, паміж часткамі ставіцца коска перад злучальным словам па кім).

1На ўзгорках стаяць дубы, а 2ў зарэчнай далечы сінее лес, 3злева з-за хмызнякоў выглядаюць стрэхі хат (паміж 1-м і 2-м сказамі сувязь злучнікавая злучальная, таму ставіцца коска перад злучнікам а, паміж 2-м і 3-м – бяззлучнікавая, паміж часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці, таму ставіцца коска).

2. Коска не ставіцца паміж дзвюма часткамі, звязанымі пры дапамозе спалучальных злучнікаў і, ды (у значэнні і), калі яны маюць агульную даданую частку або адносяцца да агульнай часткі, звязанай з імі бяззлучнікавай сувяззю: 1У яго так балела галава і 2гарэлі вочы, 3што сон не праходзіў (коска паміж 1-й і 2-й часткамі не ставіцца, бо ёсць агульная даданая частка …што сон не праходзіў). 1Але, напэўна, ён горшы за ўсіх: 2Маша з ім не хоча нават сустракацца і 3з брыгады яго выгналі (коска паміж 2-й і 3-й часткамі не ставіцца, бо ёсць агульная частка, звязаная з імі бяззлучнікавай сувяззю).

3. Пры збегу злучальнага і падпарадкавальнага злучнікаў коска ставіцца паміж імі тады, калі далей няма другой часткі падпарадкавальнага злучніка (то, дык): Мы ішлі па мяжы, і, хоць на ёй было вузка, дзед вёў мяне за руку. Калі апусціць дадную частку, то гэта не парушае сэнс сказа: Мы ішлі па мяжы, і дзед вёў мяне за руку.

Пры збегу двух злучнікаў (злучальнага і падпарадкавальнага)

коска паміж імі

ставіцца

не ставіцца

 

калі далей

 

няма другой часткі падпарадкавальнага злучніка (то, дык)

ёсць другая частка падпарадкавальнага злучніка то, дык

Правер сябе