Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

  • Простая мова і словы аўтара

Простая мова – гэта чужое выказванне, якое перадаецца кім-небудзь даслоўна, з захаваннем яго зместу і формы (лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцяў): Любуючыся гэтым відовішчам, Лёня Васькоўскі разважліва адзначыў: “А на зямлі ж кожны месяц недзе жнуць, і ўсюды, відаць, жніво – свята”.

Простая мова можа перадаваць нявыказаныя думкі, разважанні, меркаванні: “Эх, каб дожджык! – не раз думаў Лагуновіч, з надзеяй пазіраючы ўгару. – Вось было б добра”.

Як простая мова могуць быць аформлены выказванні, што належаць прадметам, птушкам, раслінам, з’явам прыроды і г.д. Асабліва яны частыя ў мастацкай літаратуры: Сняжынкі роем кружацца ў белай цішыні, бы дражняцца з чалавекам: “Эх ты, асілак – чалавек, ты ўсё ведаеш, усё табе даступна, над усім маеш уладу. А мы бесклапотныя, лёгкія сняжынкі і ўсё. Мы ж нежывыя, без душы!..”

Для простай мовы характэрна ўжыванне пытальных, пабуджальных і клічных сказаў, звароткаў, мадальных слоў, выклічнікаў: Абуджаны раскацістым гулам грому, вяз папытаўся ў бярозкі: “Чаму ты не спіш, дзетка?”

Простая мова звычайна ўводзіцца ў кантэкст пры дапамозе слоў аўтара. Яны могуць знаходзіцца перад простай мовай, пасля яе ці ў сярэдзіне і паказваць, каму гэта мова належыць: Майка пачала распытваць: “Відаць, па сур’ёзных справах да нас, Надзя?” “Хіба ж можам мы з табой займацца несур’ёзнымі справамі?” – пытаннем на пытанне адказала Надзя і прыгарнула да сябе Майку, прытуліла, як туляць дарослыя малых дзяцей. “Я – дваццаць трэці! – закрычаў я ў эфір. – Іду на пасадку”.

Простая мова і словы аўтара ўтвараюць сінтаксічную канструкцыю, у якой яны аб’ядноўваюцца па сэнсу і інтанацыйна: Параска выйшла наперад і, надаўшы твару выраз сур’ёзнасці і дасціпнасці, прамовіла: “Канцэрт скончаны”.

  • Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

Простая мова бярэцца ў двукоссе, калі пішацца ў адзін радок са словамі аўтара: Сустрэчныя хутаране з цікавасцю глядзелі на вянкі грыбоў, часамі хто-небудзь і не мог змоўчаць, выказваў у голас сваё здзіўленне: “А! Ото ж грыбкі! І так рана з’явіліся! І дзе вы назбіралі іх?”

Калі простая мова запісваецца з абзаца, то ў двукоссе яна не бярэцца, а перад яе пачаткам ставіцца працяжнік: Сустрэчныя хутаране з цікавасцю глядзелі на вянкі грыбоў, часамі хто-небудзь і не мог змоўчаць, выказваў у голас сваё здзіўленне:

-А! Ото ж грыбкі! І так рана з’явіліся! І дзе вы назбіралі іх?

Заўсёды бярэцца ў двукоссе нявыказаная простая мова (разважанні, думкі, успаміны пэўнай асобы): “Жніво заспела, а тут касавіца не спраўлена, — варухнулася неспакойная думка [у Алены]. – Да ўсяго —  гэты дождж… Сена, як перац, — аж шамаціць, а тут, чаго добрага, змокне ўсё…”

У залежнасці ад месца ў сказе слоў аўтара і простай мовы ставяцца наступныя знакі прыпынку:

Месца ў сказе слоў аўтара і простай мовы

Схемы

Прыклады

Простая мовай стаіць ПАСЛЯ слоў аўтара

1) А: “П”.

2) А:“П!”
3) А: “П?”

4) А: “П…”

5) А:

         — П.

6) А:

          — А?

 

                     

Юзік, параўняўшыся, грымнуў сваім раскацістым басам: “Здароў!”

Маці сказала: “Мыйце рукі і садзіцеся за стол”.

Фёдар Міхайлавіч спыніўся і ціха сказаў:

-Вось і прыйшлі.

Простая мова стаіць ПЕРАД  словамі аўтара

“П,” – а.

“П!” – а.

“П?” – а.

“П…” – а.

— П, — а.

— П! — а.

— П? — а.

— П… — а.

“Добры дзень, школа!” – кажу я моўчкі, ступіўшы на нізенькі ганак школы.

“А якое ў вас заданне было?” – спытаў Пяркоўскага Мітрафан Нарчук.

-Хто-небудзь купляе? — запытаў Мікола, паказваючы на танныя нацюрморты і пейзажы.

Словы аўтара ПАДЗЯЛЯЮЦЬ простую мову на дзве часткі:

1.1.                          словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знаку прыпынку або павінны быць коска, кропка з коскай, двукроп’е ці працяжнік;

 

“П, — а, — п.”

“П, — а, -п!”

“П, — а, — п?”

— П, — а, — п.

— П, — а, -п!

— П, — а, — п?

 

“Я патупаю тут, каля машыны, — сказаў Канстанцін Міхайлавіч, — а ты ідзі на той бок дарогі”.

“Ну, дачушка, — бацька кажа, — у шчаслівы пуць!”

 — Я нічым не магу дапамагчы яму, — ціха сказала доктар, — тут патрэбна складаная аперацыя, я не здолею зрабіць яе.

1.2.                          словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе павінны стаяць кропка, пытальнік ці клічнік;

 

“П, — а. – П”.

“П? – а. – П”.

“П! – а. – П”.

— П, — а. – П.

— П? – а. – П.

— П! – а. – П.

 

 

“Мядзведзя толькі не хапае, — шчыра пашкадаваў Мікола Кудзін. – Калісьці іх тут было поўна”.

“Грыб! – крычыць Коля. – Паглядзі, як цікава расце!”

-Мама! — крыкнуў раптам хлопчык. — Глянь: журавы ляцяць».

 

1.3.                          аўтарскія словы – сказ з дзвюма выказнікамі, адзін з якіх адносіцца да другой часткі простай мовы

“П, — а і а: — П”.

“П! – а і а: — П”.

“П? – а і а: — П”.

“П…- а і а: — П”.

 П, — а і а: — П.

— П! – а і а: — П.

— П? – а і а: — П.

— П…- а і а: — П.

 

“Ведаеш, мама, каго я прывяла? – весела сказала дачка і патаемна прашаптала: — Гэта той самы госць, якога мы ўсе калісьці ратавалі ад немцаў”.

-Да плошчы Незалежнасці? — перапытала жанчына і, хвіліну падумаўшы, упэўнена адказала: — Вы хутчэй на метро даедзеце.

Простая мова знаходзіцца ў СЯРЭДЗІНЕ слоў аўтара

А: “П!” – а.

А: «П», а.

Яшчэ двойчы ён [Агееў] пазіраў на гадзіннік і роўна ў дзве ўскочыў на дрыготкіх ад стомы нагах, здушана кінуў: “Наперад!” – і пайшоў па стаптаным, зблытаным жыце.

Андрэй узяў коўдру, падушку і, сказаўшы: «Пабудзіш праз дзве-тры гадзіны, калі не здарыцца што», выйшаў з пакоя.

Вось пішу: «Жывая, здаровая, хаджу на танцы», а сама плачу ад сораму, што хлушу.

Будзьце ўважлівымі!

  • Калі простая мова належыць розным асобам (моўцам) і ўжываецца без слоў аўтар, то мова кожнай асобы бярэцца ў двукоссе і аддзяляецца адна ад другой працяжнікам. Напрыклад: Майстар узяў пілу, агледзеў яе і сказаў: «Добрую пілу выбраў, хлопец». — «А я не выбіраў. Якую далі, такую ўзяў». — «Значыць, добрую далі, хаця, па праўдзе, рэдкія з іх бываюць дрэннымі. Ну, што ж, пачнём!»

          «Ваяваць можаш? Шпіталь, здаецца, табе непатрэбны…» — «Непатрэбны, таварыш                гвардыі старшы лейтэнант». — «Вось і добра».

           «Я пайду ў вёску,глуха сказала Зоська, адвярнуўшыся. — А ты ідзі за Нёман». — «Нашто? —                       здзівіўся Антон. — Спярша давяду цябе, устрою…»«Гэтага не трэба,» — сказала яна.

  • Калі мова адной асобы аддзелена ад мовы другой асобы словамі аўтара, то працяжнік паміж імі не ставіцца. Напрыклад: «Я пайду адна», — сказала Зоська. Антон адказаў: «Не, адну я цябе не пушчу».
  • Калі замест слоў аўтар ўжыты пабочны сказ (тыпу кажа, гаворыць, сцвярджае), то ўвесь сказ афармляецца як сказ з пабочнай канструкцыяй. Напрыклад1. Каб зразумець душу народа, трэба, кажуць, пачуць яго песні. 2. Зіма, сцвярджаюць метэаролагі, будзе ранняя і лютая.

 

Правер сябе