Тыпы даданых частак у складаназалежных сказах

Паводле значэння выдзяляюцца наступныя віды даданых сказаў:

  1. азначальныя;
  2. дапаўняльныя;
  3. дзейнікавыя;
  4. выказнікавыя;
  5. акалічнасныя (месца, часу, спосабу дзеяння, меры і ступені, прычыны, мэты, умовы, уступальныя, параўнальныя).

                            Даданыя азначальныя часткі

Пытанні

Паясняе Сродкі сувязі Месца даданай адносна галоўнай

Прыклады

Адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? Паясняе назоўнік у галоўнай частцы або канкрэтызуе значэнне ўказальных займеннікаў той, такі, гэты, гэтакі, якія з’яўляюцца ў галоўнай частцы азначэннямі. Для сувязі даданай часткі з галоўнай ужываюцца злучальныя словы які, што, радзей – чый, каторы, хто.

Заўвага!

Калі даданая частка далучаецца да галоўнай злучальнымі словамі дзе, куды, адкуль, калі, як  і злучнікамі што, каб, нібы, як бы, быццам, азначальныя адносіны ўскладняюцца акалічнаснымі –месца, часу, меры і ступені, мэты, параўнання.

Стаіць пасля галоўнай або ў сярэдзіне яе. Я люблю бярозку (якую?), што пяе з вятрамі. У сказе даданая частка паясняе назоўнік бярозку і адказвае на пытанне якую?

Люблю наш край – старонку гэту (якую?), дзе я радзілася, расла. У сказе даданая частка паясняе ўказальнае слова гэту.

Аднекуль з таго боку, куды ішла дарога, данёсся крык, абрывак нейкага голасу – вырваўся ў марозную ноч і прапаў. У сказе даданая частка далучаецца да галоўнай злучальным словам дзе і ўскладняецца акалічнаснымі адносінамі месца.

Заўвага!

Злучальныя словы (адносныя займеннікі) могуць стаяць у сярэдзіне даданай: Палкоўнік акінуў позіркам лагоднае ранішняе неба, цьмяная бясколернасць якога ўжо змянялася глыбокім і шырокім блакітам.

                                    Даданыя дапаўняльныя часткі

Пытанні

Паясняе Сродкі сувязі Месца даданай адносна галоўнай

Прыклады

Адказвае на пытанні ўскосных склонаў Выконвае ролю дапаўнення да выказніка галоўнай часткі. Паясняе дзеяслоў-выказнік галоўнага сказа, можа паясняць і дапаўненне, выражанае ўказальным займеннікам той ва ўскосных склонах, азначальнымі займеннікамі кожны, усякі, усе, усё. Для сувязі даданай часткі з галоўнай ужываюцца злучальныя словы і злучнікі хто, што, які, чый, як, адкуль і інш.

 

Стаіць пасля галоўнай або ў сярэдзіне яе пасля слова, якое ёй паясняецца або канкрэтызуецца. Мы хочам (чаго?), каб мірнае неба не знала пажараў вайны. У сказе даданая частка паясняе выказнік і выконвае ролю дапаўнення да выказніка хочам.

Таго (чаго?), што зрабілася, назад не вернеш. У сказе даданая частка паясняе дапаўненне, выражанае ўказальным займеннікам таго.

Заўвага!

У канцы даданага дапаўняльнага сказа, які з’яўляецца ўскосным пытаннем, пытальнік не ставіцца: Пятро падышоў і спытаў у шафёра, ці можна пад’ехаць.

Пытальнік ставіцца ў канцы сказа тады, калі пытанне выражаецца ў галоўнай частцы: Ці бачыў ты, як вераснёвым ранкам над пушчаю займаецца зара?

Увага!  Даданыя дапаўняльныя неабходна адрозніваць ад даданых дзейнікавых. Каб размежаваць гэтыя даданыя часткі, трэба ўлічваць іх сінтаксічную ролю ў адносінах да галоўнай часткі і склонавую форму ўказальных слоў, якія канкрэтызуюцца даданай часткай. Параўнаем сказы: 1. Усё (што?), што сабралася ў Сцяпане Фёдаравічу за горкія дні адступлення, рабіла яго нястомным, не давала спакою ў гэтыя дні. 2. Усё (што?), што мог знайсці і прачытаць пра мора, Кузьменка прачытаў. У абодвух сказах даданая частка канкрэтызуе слова ўсё, ад якога да яе ставіцца пытанне што? Аднак у 1-м сказе ўсё – дзейнік, даданая частка – дзейнікавая; у 2-м – прамое дапаўненне, даданая частка – дапаўняльная.

Калі ж у галоўнай частцы адсутнічаюць указальныя словы, тады ўлічваецца будова галоўнай часткі: калі галоўная частка – аднасастаўны сказ з выказнікам, выражаным словамі відаць (відно), чуваць, чуць (чутно), зваротным дзеясловам, то даданая частка – дзейнікавая; калі галоўная частка – двухсастаўны сказ, то даданая частка – дапаўняльная. Было відаць, што Півавараў устрывожыўся раненнем камандзіра больш, чым знікненнем базы (даданая дзейнікавая). Я сню, што змораны хадой і не знаходжу шлях дадому (даданая дапаўняльная).

                                    Даданыя дзейнікавыя часткі

Пытанні

Паясняе Сродкі сувязі Месца даданай адносна галоўнай

Прыклады

Адказвае на пытанні назоўнага склону – хто? што? Канкрэтызуе дзейнік галоўнай часткі, выражаны ўказальным займеннікам кожны, той, усякі, усе, усё, або з’яўляецца разгорнутым дзейнікам да выказніка галоўнай часткі. Для сувязі даданай часткі з галоўнай ужываюцца злучальныя словы і злучнікі хто, што, як і інш.

 

Хто позна ходзіць, той (хто?) сам сабе шкодзіць. У сказе даданая частка канкрэтызуе дзейнік, выражаны займеннікам той.

Чуваць (што?), як пашчоўквае мароз па тыне, па сухіх жэрдках плота. У сказе даданая частка выконвае ролю разгорнутага дзейніка, якога няма ў галоўных частках.

Пачулася (што?), быццам нехта ходзіць па хаце. У сказе даданая частка выконвае ролю разгорнутага дзейніка.

 

Даданыя выказнікавыя часткі

Пытанні

Паясняе Сродкі сувязі Месца даданай адносна галоўнай

Прыклады

Адказвае на пытанні які іменна? якая іменна? які менавіта? што менавіта? Канкрэтызуе значэнне выказніка галоўнай часткі, выражанага займеннікамі той, такі, гэтакі, усё, або раскрывае сэнс займенніка, што ўваходзіць у склад састаўнога іменнага выказніка. Для сувязі даданай часткі з галоўнай ужываюцца злучальныя словы і злучнікі хто, што, які, чый, як, быццам, каб нібы  і інш.

 

Даданая частка звычайна размяшчаецца пасля галоўнай, перад галоўнай – рэдка. Словы такія (якія іменна?), як некалі маці мне гаварыла. У сказе даданая частка паясняе выказнік, выражаны займеннікам такія.

Чамусьці сёння цішыня такая (якая іменна?), што сесці хочацца і патужыць.

Увага! Даданыя выказнікавыя сказы трэба адрозніваць ад падобных да іх азначальных: даданыя азначальныя паясняюць займеннікі такі, той, якія з’яўляюцца азначэннем у галоўным сказе. Параўнайце: Лінуў такі дождж (які?), што вада праз сцены зацякала ў хату. Даданая частка паясняе займеннік такі, які з’яўляецца ў галоўнай частцы азначэннем, таму від даданай – дадная азначальная. Якія грошы, такі (які іменна?) і повар. Даданая частка паясняе ў галоўнай займеннік такі, які з’яўляецца выказнікам, таму від даданай – даданая выказнікавая.

                            Даданыя акалічнасныя часткі

Тып даданай акалічнаснай

Пытанні Паясняе/

тлумачыць

Сродкі сувязі

                Прыклады

Даданая месца дзе? куды? адкуль? Паясняе акалічнасць месца ў галоўным сказе, выражаную прыслоўямі тут, там, туды, усюды, адтуль, адсюль, скрозь Злучальныя словы дзе, куды, адкуль.

 

Над галавой (дзе?), дзе ўчора вісела пахмурная смуга, цяпер глядзелася чыста-празрыстая сінь.

Адтуль (адкуль?), дзе спыніліся машыны, даносіліся мужскія галасы.

Даданая часу калі? як доўга? да якога часу? з якога часу? Паясняе выказнік або канкрэтызуе акалічнасць часу галоўнай часткі. Злучнікі калі, як, пакуль, састаўныя злучнікі ў той час як, з той пары як, пасля таго як, перад тым як, да таго часу калі.

У ролі злучнікаў ўжываюцца таксама часціцы ледзь, толькі, ледзь толькі або часціцы ў спалучэнні са злучнікамі як толькі, толькі што, чуць што.

Дружба сапраўдная пачынаецца тады (калі?), калі людзі як мае быць ведаюць адзін аднаго.

Пакуль Сцёпка гойсаў па аколіцы з сябрамі, Мірон Патапавіч на адзіноце думаў пра сваё.

Як толькі спуталі коней, падлеткі пачалі раскладваць (калі?) агонь.

Прыемна глядзець на гэтае поле летам (калі?), калі пад лёгкім ветрам угінаецца зялёная лава жыта.

Дадная прычыны чаму? з якой прычыны? Раскрывае прычыну таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы.

У галоўнай частцы могуць быць указальныя словы ад таго, таму, затым.

Злучнікі бо, таму што, што, а то і інш. Скланіўся дзядзька яму нізка (чаму?), бо надта добрым аказаўся. Часта прыходзілася спыняцца (чаму?), таму што дарога была несамавітая. Вы б раздзеліся (чаму?), а то яшчэ гадзіну чакаць. І яшчэ таму Багдановіч бачыў далей (чаму?), што ён ніколі не страчваў веры ў неадольнасць чалавечага руху наперад.

Увага!

Часта словы таму што раздзяляюцца: указальнае слова таму стаіць у галоўным сказе, а злучнік што – у даданым. У такім выпадку на слова таму падае лагічны націск, коска ставіцца перад што: Вы абмінаеце асенні лес таму, што вецер абарваў лістоту.

Даданая ўмовы пры якой умове? Паказвае, пры якіх абставінах можа адбывацца або адбываецца дзеянне, названае ў галоўнай частцы. Адзіночныя злучнікі калі, як, каб, раз, парныя злучнікі калі…дык, раз…то, як…то. Куды жывецца весялей (пры якой умове?), калі сябры навокал. Наўрад ці страляў бы ён зараз (пры якой умове?), каб і зараджанай была яго стрэльба.

Увага!

Галоўны сказ можа пачынацца словамі то, дык, калі ён стаіць пасля даданага: Калі ж смяецца грамада, то смех такі гаворыць многа. Калі справа не пад сілу, дык на плечы не бяры.

Даданая мэты для чаго? з якой мэтай? навошта? Раскрывае мэту або прызначэнне таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы.

У галоўнай частцы могуць быць указальныя словы для таго, з той мэтай.

Злучнікі каб, для таго каб, не тое каб, з тым каб. Многа нам вучыцца трэба (для чаго?), каб пазнаць зямлю і неба. Лістамі сцеле вожык норку (навошта?), каб цёпла ў ёй зімой было. Калгаснікі сабраліся на сход для таго, каб абмеркаваць неабходныя пытанні.
Даданая ўступальная нягледзячы на што? Далучаецца да ўсёй галоўнай часткі. Змест даданай часткі супярэчыць фактам, з’явам, падзеям, пра якія паведамляецца ў галоўнай. Злучнікі хоць, хай, нягледзячы на тое што, часціца няхай (хай), злучальныя словы дзе, куды, як, хто, што ў спалучэнні з часціцай ні. Таксама могуць ужывацца злучнікі а, але. Сябры звярнулі на сцежку (нягледзячы на што?), хоць у гэтым патрэбы не было. Хоць ад ракі цягнула свежасцю, вогнішчаў не распальвалі. Як ні ўглядаўся Гардзей удалячынь, але на дарозе нікога не было відаць. Хай цяпер цяжкавата, але ж бачна надзея.

Заўвага!

Ад даданага ўступальнага сказа трэба адрозніваць адасобленую акалічнасць са значэннем уступкі, выражаную спалучэннем слоў з прыназоўнікам нягледзячы на: Нягледзячы на позні час, ніхто з пасажыраў не спаў (просты сказ з адасобленай акалічнасцю).

Даданая спосабу дзеяння як? Раскрывае ў галоўнай частцы значэнне акалічнасці, выражанай прыслоўем так, або паясняе выказнік галоўнай часткі, паказваючы на характар, спосаб ажыццяўлення дзеяння. Злучнікі што, як, быццам, нібы, каб, якія паказваюць таксама на дадатковыя адценні, што могуць мець гэтыя часткі: выніку (што), параўнання (як, быццам), мэты (каб). Чыгункі, аўтамабільныя дарогі, самалёты зрабілі так, што рэкі нібы замёрлі. Сцюжа патыхнула на яе праз разбітае акно так, што Васіліна аж сцялася.
Даданая меры і ступені у якой ступені? як многа? Канкрэтызуе ў галоўнай частцы значэнне ўказальных слоў, якія паказваюць на меру або ступень праяўлення дзеяння, прыметы: так, столькі, настолькі, такі, гэтакі, да такой меры, да такой ступені, да таго. Злучнікі і злучальныя словы колькі, наколькі, што, як, быццам. Зямлю бацькоў я так люблю, што ненавідзець маю права. Колькі чалавек у сям’і, столькі дрэў садзіць маленькі чалавек, стаўшы вучнем школы Сухамлінскага. Да нас прыйшло так многа народу (як многа?), што зала не ўмяшчала ўсіх.

Увага!

Даданыя спосабу дзеяння і ступені могуць звязвацца з галоўным сказам злучнікам каб. У такіх сказах выражаецца дадатковае адценне мэты: Мы павінны працаваць так, каб за нас радаваліся бацькі і сябры.

Даданая параўнальная   Адносіцца да ўсёй галоўнай часткі і паясняе яе шляхам параўнання Злучнікі як, нібы (бы), быццам, як быццам, як бы, чым і інш., могуць ужывацца парныя злучнікі чым – тым. Як пчала мёд збірае рупна ў соты, збіраем скарб з зямлі і з-пад зямлі. Слядок з слядочкам супадае, бы лапка тут адна ступае. Чым далей падаваўся я ў гэты лес, тым усё болей глушэла.

Увага!

Да параўнальных сказаў падобны параўнальныя звароты, якія з’яўляюцца членамі простага сказа. На пісьме яны, як і сказы, выдзяляюцца коскамі: Ляцяць, як стрэлы, ластаўкі. Думкі ўюцца, нібы пчолы.

Правер сябе