Кропка з коскай у складаназлучаных сказах

Паміж часткамі складаназлучаных сказаў ставіцца кропка з коскай, калі часткі сказа даволі развітыя і маюць свае знакі прыпынку:

Рыбак быў дзядзька, наш Антоні, як і работнік, адмысловы; а Уладзік пасвіў дзесь каровы, травіў чужыя сенажаці; а дома з дзецьмі была маці. Схема сказа: 1[     ]; а 2[     ]; а 3[     ].

У лясах, гаях дразды спявалі, у балотах кнігаўкі крычалі; а ў небе ўдзень і вечарамі высока роўнымі радамі злятаўся вырай жураўліны.  Схема сказа: 1[     ],  2[     ]; а 3[     ].

Гойдалася ў цэбры вада, льючыся праз край, і твару свайго выразна разгледзець Агата не магла; толькі бялелі ў вадзе рукі, і гэта цешыла яе.  

Правер сябе