Працяжнік у складаных бяззлучнікавых сказах

Умова пастаноўкі працяжніка

Можна ўставіць

Прыклады і тлумачэнні

[     ] – [ хуткая змена падзей, нечаканы вынік] і

аж

Грымнуў гром у глухім каменні – дуб у Свіслач зваліўся знямелы (У сказе ставіцца працяжнік, бо паміж часткамі выражаецца хуткая змена падзей; можна ўставіць злучнік і. Параўнаем: Грымнуў гром у глухім каменні –і  дуб у Свіслач зваліўся знямелы).

Напрыклад:

Бліснула маланка – стала ўраз светла. Ледзь раса падзе да долу – поўна поле галасоў. Адзін момант – у дзвярах ужо стаяў Алесь. Нечакана мужыкі з тапарамі з’явіліся – лес зазвінеў, застагнаў, затрашчаў.

[     ] – [  вынік ] значыць

таму

і  таму

Ранак луг расой купае – дзень гарачы будзе (У сказе ставіцца працяжнік, бо 2-я частка паказвае на вынік таго, пра што гаворыцца ў 1-й; у сказ можна ўставіць словы значыць (таму). Параўнаем: Ранак луг расой купае – значыць (таму), дзень гарачы будзе).

Напрыклад:

Гаспадарка ў яе невялікая – бабуля спраўлялася адна. Збожжа добра паспела – трэба тэрмінова жаць. Наша жыллё – нам і берагчы. За ноч усе адпачылі – можна зноў брацца за работу.

[     ] –[супрацьпастаўленне] а

але

Гультай за работу – мазоль за руку (У сказе ставіцца працяжнік, бо змест частак супрацьпастаўляецца; паміж часткамі можна ўставіць злучнік а. Параўнаем: Гультай за работу, а мазоль за руку).

Напрыклад:

Мы ўжо не просім міласці ў прыроды – прырода моліць літасці ў нас. Ён пастукаў у акно – з хаты ніхто не абазваўся. На дварэ паліла сонца – у доме было прахладна.

[     ] – [час або умова] калі

калі…то

Пасееш у пару – будзеш мець хлеба гару (У сказе ставіцца працяжнік, бо 1-я частка паказвае на ўмову ці час дзеяння, пра якое паведамляецца ў 2-й частцы; паміж часткамі можна падставіць злучнікі калі…то. Параўнаем: Калі пасееш у пару, то будзеш мець хлеба гару).

Напрыклад:

Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям – поўны гуслі насыплю дукатаў. Жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка. Адчыніш ціха фортачку – павее халадок.

[     ] – [параўнанне ] быццам

як быццям

як

Слова сказаў – сякераю адсёк (У сказе ставіцца працяжнік, бо змест частак параўноўваецца; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі як (быццам). Параўнаем: Слова сказаў, як (быццам) сякераю адсёк).

Напрыклад:

Ідзе па вуліцы – лебедзь плыве. Каса не косіць – каса брые.

[     ], [     ], [     ] –[абагульняльная] гэта

усё гэта

Уночы звінелі пілы, стукалі сякеры – танкісты будавалі пераправу (У сказе ставіцца працяжнік, бо апошняя частка з’яўляецца абагульняльнай да папярэдніх; перад апошняй часткай можна ўставіць слова гэта. Параўнаем: Уночы звінелі пілы, стукалі сякеры – гэта танкісты будавалі пераправу).

Напрыклад:

Патрэскваў касцёр, ляцелі ўгару іскры – усё гэта злівалася ў прыгожую музыку. Ціха булькала вада ў канаве, сыпалася лісце, чырыкалі недзе вераб’і – усё гэта было такім звыклым, добрым, прыгожым.

[     ] – [гэта, то, так, такі; дадатковае паведамленне] Я чую ўсплёскі возера – гэта сом спудзіў шчупака (У сказе ставіцца працяжнік, бо 2-я частка пачынаецца словам гэта).

Напрыклад:

Скардзіцца ён не будзе – гэта я цвёрда ведаў. Месяц быццам на вяроўцы спускалі зверху – такі ён быў блізкі, вялікі. Кожны чацвёрты загінуў – так падлічаны нашы страты. Вузкія вуліцы, маленькія драўляныя дамы – такім быў Мінск у пачатку ХХ стагоддзя.

Правер сябе