Працяжнік у складаназлучаных сказах (каментарый 8)

п/п

Сказы

Схемы і каментарыі

1. 1Да шыбіны цягнулася тоненькая галінка акацыі,  і 2адзін малады лісток намагаўся дакрануцца да шкла.
 
1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. У сказе перадаецца пералік падзей.
2. 1Яшчэ некалькі хвілін – і 2мы разгледзелі дрэвы, хаты і цьмяныя агеньчыкі ў вокнах.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.
3. 1Са збажыны даверліва пазіралі на нас васількі,  і 2там-сям, нібы кроплі крыві, гарэлі палявыя макі.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. У сказе перадаецца пералік падзей.
4. 1Сонца на небе ўжо няма,  i 2мiж хат тулiцца вечаровы паўзмрок.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. Падзеі адбываюцца паслядоўна.
5. 1Хвіліна і 2з бездані начной уніз ляцяць зоры.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.