Працяжнік у складаназлучаных сказах (каментарый 6)

п/п

Сказы

Схемы і каментарыі

1. 1Дыхнула вясна – і 2зямля стала вясёлая.

 

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.
2. 1Напэўна, у аўтобус прыйшлі яшчэ не ўсе пасажыры і 2шафёр пакуль чакаў.

 

1[   ] і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа коска не ставіцца, таму што ў пачатку сказа ёсць агульнае для абедзвюх частак пабочнае слова напэўна.
3. 1Вясна прыйшла – і 2рэчка заспявала.

 

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.
4. 1Яшчэ хвіліна – і 2тралейбус ужо навобмацак прабіраецца ў суцэльнай сцяне дажджу.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.
5. 1Старыя хвойкі, бярозы, асіны стаялі рэдка,  і  2гэтае месца ўдзень на некалькі гадзін асвятлялася сонцам.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. Падзеі адбываюцца паслядоўна.