Працяжнік у складаназлучаных сказах (каментарый 5)

п/п

Сказы

Схемы і каментарыі

1. 1Ён лёгка павёў левай рукой – і 2палілася песня.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.
2. 1Стары ўсміхнуўся, і 2ўсмешка разгладзіла густыя маршчакі на лбе.

1Стары ўсміхнуўся – і 2ўсмешка разгладзіла густыя маршчакі на лбе.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. Падзеі адбываюцца паслядоўна.

Заўвага! Правільным таксама з’яўляецца пастаноўка працяжніка паміж часткамі, бо значэнне сказа таксама можна растлумачыць як прычынна-выніковыя адносіны паміж часткамі. 1[   ] –і 2[   ].

Такім чынам, у сказе могуць быць варыянтныя знакі прыпынку паміж часткамі: і коска, і працяжнік. Пастаноўка знака прыпынку ў такіх сітуацыях залежыць ад інтанацыі.

3. 1Дрыжаць у золаце асіны, і 2гнуцца кісці верабіны.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. Падзеі адбываюцца адначасова.
4. 1Прайшло некалькі хвілін – і 2ў начным паветры пачуўся гучны трэск.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.
5. 1За акном над хутарамі ноч,  і 2маўчаць за возерам таполі.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. Падзеі адбываюцца адначасова.