Працяжнік у складаназлучаных сказах (каментарый 4)

п/п

Сказы

Схемы і каментарыі

1.

1Бабры майструюць свае норкі, і 2звонка цокаюць вавёркі, падлічваючы арэхі.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. Падзеі адбываюцца адначасова.

2.

1Ёй толькі слова сказацьі 2ў сэрцы юначым успыхне агонь.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.

3.

1Хутка ўжо зоркі зірнуць сіняватыя і 2месяц пакрые палі палатном.

 

 

1[   ] і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа коска не ставіцца, таму што ў пачатку сказа ёсць агульны для абедзвюх частак даданы член сказа – акалічнасць хутка.

4.

1Адчыніш фортку – і 2павее халадком.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.

5.

1Сярэдзіна кастрычніка –  і 2такі мароз.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што 2-я частка ўказвае на рэзкае супастаўленне ці супрацьпастаўленне.