Працяжнік у складаназлучаных сказах (каментарый 3)

п/п

Сказы

Схемы і каментарыі

1.

1Хвіліна – і 2плыт перавярнуўся.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што 2-я частка перадае хуткую змену падзей, з’яў.

2.

1Мы трапілі ў бярэзнік, і 2ён, паварочваючыся перад намі, выхваляўся і паказваў свае ўборы.

 

[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і.

3.

1Яшчэ хвілінаі 2парог хаты пераступіць той, каго так чакае Ліда.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.

4.

1Колькі ж рэчцы пятляць і 2кружыць колькі ёй па жаданні прыроды?

 

1[   ] і 2[     ]? Паміж часткамі складаназлучанага сказа коска не ставіцца, таму што абедзве часткі з’яўляюцца пытальнымі.

5.

1Дзве-тры хвіліны – і 2самалёт знікне ў сіняве.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.