Працяжнік у складаназлучаных сказах (каментарый 2)

п/п

Сказы

Схемы і каментарыі

1.

1Надвор’е праяснiлася — i 2вучняў сабралi ў двары школы, на пляцоўцы.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.

2.

1Здаецца, працягні руку  і 2возьмеш птушку.

 

1[   ] і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа коска не ставіцца, таму што ў пачатку сказа ёсць агульнае для абедзвюх частак пабочнае слова здаецца.

3.

1Усё сонца папараць забірае сабе, і 2пад ею гіне іншая расліннасць.

1Усё сонца папараць забірае сабе – і 2пад ею гіне іншая расліннасць.

 

[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. Падзеі адбываюцца паслядоўна.

Заўвага! Правільным таксама з’яўляецца пастаноўка працяжніка паміж часткамі, бо значэнне сказа таксама можна растлумачыць як прычынна-выніковыя адносіны паміж часткамі. 1[   ] –і 2[   ].

Такім чынам, у сказе могуць быць варыянтныя знакі прыпынку паміж часткамі: і коска, і працяжнік. Пастаноўка знака прыпынку ў такіх сітуацыях залежыць ад інтанацыі.

4.

1Хвіліна затрымкі –  і 2машына імчыцца далей.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што 2-ая частка перадае хуткую змену падзей, з’яў

5.

1Прыпудраныя снегам яліны застылі, і 2тысячы іскрынак мільгаюць у промнях сонца.

 

[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. У сказе пералічваюцца падзеі.