Працяжнік у складаназлучаных сказах (каментарый 1)

п/п

Сказы

Схемы і каментарыі

1.

1Ужо ўсюды цёмна, і 2толькі на рацэ блішчыць паласа.

 

1[   ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. У сказе выражаюцца адносіны адначасовасці.

2.

1Узмах абедзвюма рукамі – і 2лешч ляціць на стромкі бераг у росную траву.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.

3.

1Колькі працы ў чалавека  і 2колькі клопату, турбот!

 

1[   ] і 2[     ]! Паміж часткамі складаназлучанага сказа коска не ставіцца, таму што абедзве часткі з’яўляюцца клічнымі.

4.

1Знойдзеш пяць-шэсць баравікоў – і 2палавіна кошыка.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.

5.

1У вёсцы цішыня, і 2толькі ярка высвечваюць вокны.

 

[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. Падзеі адбываюцца адначасова.