Працяжнік у складаназлучаных сказах (каментарый 10)

п/п

Сказы

Схемы і каментарыі

1. 1Некалькі разоў удзень перагонамі ішоў дзень, і 2мокрыя аўсы гнуліся да зямлі паўз гасцінец.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. У сказе перадаецца пералік падзей.
2. 1Праходзіць ноч, і 2меркнуць зоры.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. У сказе перадаецца пералік падзей.
3. 1Раздаўся гучны гук – і 2сухая галінка разляцелася на кавалкі.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў сказе  перадаецца хуткая змена падзей.
4. 1Штосьці стукнула, звякнула – і 2ўміг стала цёмна.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.
5. 1Мядзведзіца пераварочвала старыя, трухлявыя калоды, заваленыя бураломам,  і 2ў чорнай вільготнай глебе знаходзіла мноства лічынак, чарвякоў і слімакоў. 1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. У сказе перадаецца пералік падзей.