Працяжнік у складаназлучаных сказах (каментарый 9)

п/п

Сказы

Схемы і каментарыі

1. 1А назаўтра расчысцілася неба і 2сонца пачало прасушваць зямлю.

 

1[   ] і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа коска не ставіцца, таму што ў пачатку сказа ёсць агульны для абедзвюх частак даданы член сказа – акалічнасць а назаўтра.
2. 1Узыдзе месяц – і 2ўсё тут зменіцца, павесялее.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.
3. 1І пожні, і нівы цвітуць на балоце, і 2выраслі людзі на новай рабоце.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. У сказе перадаецца пералік падзей.
4. 1За ўзгоркам даль далёкая схавалася, і 2гасне ў цемрадзі дрыготкае святло.

 

1[  ], і 2[    ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца коска, таму што часткі аб’яднаны пры дапамозе адзіночнага спалучальнага злучніка і. У сказе перадаецца пералік падзей.
5. 1Зямля наша – самы святы запаведнік –  і 2трэба, як маці, яе берагчы.

 

1[   ] –і 2[   ]. Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца працяжнік, таму што ў 2-й частцы  падкрэсліваецца вынік у адносінах да 1-й.