Сродкі сувязі даданых частак з галоўнымі

           Сродкі сувязі даданых частак з галоўнымі

Даданыя часткі складаназалежных сказаў звязваюцца з галоўнымі пры дапамозе  падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў, якія знаходзяцца ў даданай частцы.

Некаторыя злучнікі і злучальныя словы могуць ужывацца ў даданых частках розных відаў (напрыклад, калі – у даданых частках часу, азначальнай, умовы) або толькі аднаго віду (напрыклад, хаця – у даданых частках уступальных).

        Злучнікі і злучальныя словы ў складаназалежных сказах

Від даданай часткі

Сродкі сувязі частак

Падпарадкавальныя злучнікі

Злучальныя словы

Дапаўняльная

 

што, як, каб, ці, нібы, быццам што, хто, які, чый, як, дзе, куды, адкуль, колькі, калі
Азначальная што, каб, нібы, быццам, як які, чый, каторы, што, дзе, куды, адкуль, калі
Акалічнасная калі, як, пакуль, ледзь, толькі, як (у даданай часу);

як, нібы, быццам, што, каб (у даданай спосабу дзеяння);

бо, таму што, што, як, а то (у даданай прычыны);

каб, абы, для таго каб,  з тым каб (у даданай мэты);

што, як, нібы, быццам (у даданай меры і ступені);

калі, каб, раз, як (у даданай умовы);

хоць (хаця), няхай (хай), нягледзячы на тое, што (у даданай уступальнай).

дзе, куды, адкуль (у даданай месца);

як толькі, у той час як, з той пары як, пасля таго як  (у даданай часу);

колькі  (у даданай меры і ступені)

Параўнальная як, як быццам, быццам, быццам бы, нібыта, нібы, што

Запомні!

Толькі злучнікі: бо, таму, што, паколькі, з прычыны таго што, ледзь, ледзь толькі, як толькі, тым часам як,  каб, абы (адрознівайце ад або), калі – то, раз – то, для таго каб, хоць, хай, няхай, бы, нібы, нягледзячы на тое што, ці, быццам, так што, калі – дык і інш.

Толькі злучальныя словы: хто, які, чый, колькі, наколькі, каторы, дзе, куды, адкуль, дакуль.

І злучнікі, і злучальныя словы: што, як, калі, чым, пакуль.

Калі

Злучальнае слова

Злучнік

1)    Калі далучае даданую дапаўняльную частку, ускладненую дадатковым часавым адценнем: Я не заўважыў (што?), калі мая сталасць настала. Саша з нецярплівасцю чакала (чаго?), калі падпольшчыкі дадуць ёй заданне (даданая дапаўняльная частка паясняе ў галоўнай частцы выказнік).

2)    Калі далучае даданую дзейнікавую частку, ускладненую дадатковым часавым адценнем, а ў якасці галоўнай – аднасастаўны сказ: Дзядзьку было невядома (што?), калі вернецца дамоў гаспадар (даданая частка паясняе ў галоўнай выказнік і сама з’яўляецца дзейнікам да гэтага выказніка).

3)    Калі далучае даданую азначальную частку, якая ў галоўнай паясняе назоўнік з часавым адценнем і выступае ў якасці акалічнасці: Люблю я вясну і асабліва той час (які?), калі на бярозах распускаюцца лісточкі (даданую частку можна трансфарміраваць у просты пытальны сказ: Калі на бярозах пачнуць распускацца лісточкі?)

Характэрнай асаблівасцю сказаў са злучальным словам калі з’яўляецца тое, што даданую частку можна трансфарміраваць у просты пытальны сказ; на калі падае лагічны націск; да калі можна далучыць узмацняльную часціцу ж: Калі ж на бярозах пачнуць распускацца лісточкі?

1)    Калі даданая дапаўняльная частка не ўскладнена часавым адценнем: Насцечка любіла, калі вечарам дзьмуў вецер. Дзед любіць, калі яго хто доўга слухае.

2)    Калі служыць для сувязі даданай дзейнікавай, якая не ўскладнена часавым адценнем (галоўная частка – аднасастаўная): Добра, калі ў хаце чысціня і парадак (галоўная частка выражана прэдыкатыўным прыслоўем, а ўся даданая з’яўляецца дзейнікам да галоўнай).

3)    Калі даданая частка з’яўляецца даданай умовы: Зямля была і вечна ёю будзе, калі не ўчынім самі мы бяды (зямля будзе пры якой умове?).

Калі пан Крулеўскі вёў рэй галоўнага свата польскасці, то роля Васіля зводзілася да ролі панскага падбрэхіча (адносіны супастаўлення).

4)    Калі даданая частка часу, а галоўная мае (або не можа мець) указальныя словы тады, у той час і інш.: Ганна прыйдзе толькі вечарам, калі добра сцямнее.

Увага!

Ва ўсіх пералічаных выпадках калі можна замяніць злучнікам як.

Як

Злучальнае слова

Злучнік

1)    На яго падае лагічны націск: Настаўніца на першы раз сказала дзяўчаткам пайсці да Насці паглядзець, як яна жыве.

2)    Калі як выконвае ролю акалічнасці спосабу дзеяння або меры і ступені: Дзіка назіраць, як карнікі стараюцца ўратаваць ад балота.

3)    Калі яго можна замяніць спалучэннямі якім чынам, якім спосабам: Хведар нярэдка хадзіў на фабрыку, з цікавасцю наглядаў, як (якім чынам, якім спосабам) працуюць тут рабочыя розных спецыяльнасцей.

4)    Калі даданую частку можна трансфармаваць у просты пытальны сказ, а да злучальнага слова далучыць часціцу жа: Нупрэй быў салдатам і ведаў,   (як жа) носяць раненых.

1)    Калі яго можна замяніць сінанімічнымі злучнікамі што, калі, чым: Нашым дзецям цяпер і не сніцца, як (што) хацелася нам вучыцца. Няма на свеце справы больш пачэснай, як (чым) быць народу творцай і слугой.

Як (калі) цяжка будзе ісці да вяршыні, падай таварышу руку.

2)    Калі яго можна апусціць і перабудаваць складаназалежны сказ у бяззлучнікавы: А нам зноў чуваць, як за ракой звініць прыгожая дружная песня з пракосаў. — А нам зноў чуваць: за ракой звініць прыгожая дружная песня з пракосаў.

3)    Калі з’яўляецца састаўным кампанентам парнага злучніка як – так і служыць для сувязі даданай супастаўляльнай часткі і галоўнай: Як горкі шлях быў на Усход, для нас у цяжкую гадзіну, так светлым стаў цяпер зварот, зварот дадому, на Радзіму.

Што

Злучальнае слова

Злучнік

1)    Яго можна замяніць адэкватным словам з галоўнай часткі: Гучаць усюды гімны, што славяць новы дзень. — Гучаць усюды гімны, гімны славяць новы дзень. Тое шчасце лічыцца надзейным, што здабыта цяжкім працаднём. – Тое шчасце лічыцца надзейным, шчасце здабыта цяжкім працаднём.

2)    На яго можа падаць лагічны націск і такую даданую частку можна трансфармаваць у самастойны пытальны сказ, далучыўшы ўзмацняльную часціцу ж (жа): Маці ніяк не магла зразумець, што робіцца з сынам. – Што ж робіцца з сынам? Яна ляжыць і ўстанаўлівае ў памяці, што яна будзе рабіць у гэты дзень – Што ж яна будзе рабіць у гэты дзень?

1)    Яго можна апусціць, тады складаназалежны сказ ператвараецца ў бяззлучнікавы: Я ведаю, што ластаўкі ўжо прыляцелі. – Я ведаю: ластаўкі ўжо прыляцелі.

2)    Яго можна замяніць іншым злучнікам: Злаваць чыноўнік пачынае, што дзядзька вытрыманасць мае. – Злаваць чыноўнік пачынае, бо (таму што) дзядзька вытрыманасць мае.

          Адрозненне злучнікаў ад злучальных слоў

Падпарадкавальны злучнік службовая часціна мовы, таму не з’яўляецца членам сказа.

Злучальныя словы адносныя займеннікі хто, што, які, чый і прыслоўі дзе, адкуль, куды – не толькі звязваюць даданую частку з галоўнай, але і выступаюць у ролі пэўных членаў сказа. Акрамя таго. Злучальныя словы заўсёды можна замяніць самастойнымі часцінамі мовы – назоўнікамі (спалучэннямі з назоўнікам), прыслоўямі.

Параўнайце:

Хвалі з такой сілай білі ў барты, што сцены каюты трымцелі дробна-дробна. (Штопадпарадкавальны злучнік).

 

Каб пазнаць чалавека, трэба з ім пуд солі з’есці. (Каб падпарадкавальны злучнік).

 

Вада ў возеры такая чыстая, што відаць каменьчыкі на дне. (Штопадпарадкавальны злучнік).

 

Самы большы той шчупак, што з кручка сарваўся. (Правяраем: што – дзейнік у даданай частцы: шчупак з кручка сарваўся).

 

Піліп Андрэевіч вызначаўся нейкай асаблівай унутранай сабранасцю, спакоем, якія ўласцівы людзям, чыё жыццё праходзіць на ўлонні прыроды. (Правяраем: якія – дзейнік у даданай частцы: сабранасць, спакой уласцівы людзям…).

 

Абапал сцежкі сям-там праглядвае рамонак, сонейкі якога пнуцца ўгару. (Правяраем: якога – азначэнне ў даданай частцы: сонейкі рамонку пнуцца ўгару).

Правер сябе