Класіфікацыя складаных сказаў

Састаўныя часткі складанага сказа аб’ядноўваюцца ў адно сінтаксічнае цэлае пры дапамозе:
1) злучальных злучнікаў;
2) падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў;
3) інтанацыі.
У залежнасці ад гэтых сродкаў сувязі і сэнсавых адносін паміж часткамі складаныя сказы падзяляюцца на:
1) злучнікавыя складаныя сказы (да іх адносяцца складаназлучаныя і складаназалежныя сказы);
2) бяззлучнікавыя складаныя сказы;
3) складаныя сказы з рознымі відамі сувязі.
Тыпы складаных сказаў можна паказаць у табліцы:

Тыпы складаных сказаў

Тлумачэнне

Прыклады

 

Складаныя злучнікавыя сказы Да іх адносяцца:

1)    складаназлучаныя, у якіх часткі звязваюцца злучальнымі злучнікамі (злучальная сувязь);

 

 

 

2)    складаназалежныя, у якіх часткі звязваюцца падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі (адноснымі займеннікамі і прыслоўямі) (падпарадкавальная сувязь)

 

 

 

 

Заўвага! У беларускай мове часта ўжываюцца складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі.

1)    Хутка поезд пайшоў у цёмную шырыню палёў, і на станцыі стала пуста і ціха.

Схема сказа: [   ], і [   ].

Сонца ўжо зайшло, але яшчэ цэлую гадзіну трымаўся шэры змрок.

Схема сказа: [   ], але [   ].

2)    Трэба спяшацца жыць, каб ніводзін дзень не прапаў дарэмна.

Схема сказа: [    ], (каб..).

 Бясследна не знікаюць тыя людзі, што ўсё жыццё на поўны рост ідуць.

Схема сказа: [    ], (што..).

У 1-ым сказе каб – падпарадкавальны злучнік, у 2-м сказе што – злучальнае слова (адносны займеннік).

 

Сашы здаецца, што яна чуе, як малады клён, што расце пад акном, п’е сок зямлі. Схема сказа: [     ], (што..), (як.., (што..), ..).

Складаныя бяззлучнікавыя сказы Гэта складаныя сказы, у якіх часткі звязваюцца толькі інтанацыяй і аб’ядноўваюцца па сэнсу (бяззлучнікавая сувязь) Дакошаны лугі, адшапацела жыта, на сцежкі падаюць пажоўклыя лісты. Схема сказа: [    ], [    ], [    ].

Мы знаем: у нашай краіне няма непрыгожай зямлі.

Схема сказа: [     ]: [     ].

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (складаныя сінтаксічныя канструкцыі) Гэта складаныя сказы, у якіх спалучаюцца два ці тры віды сувязі: злучальная і падпарадкавальная, злучальная і бяззлучнікавая і інш. Вялі з вайны мяне дарогі, і я бясконца рады быў, што хоць крупінку перамогі табе, бацькоўскі край, здабыў.

Схема сказа: [     ], і [    ], (што…).

 

Правер сябе