Інструкцыя для карыстальнікаў

Паважаныя старшакласнікі!

Рады вітаць Вас на старонках навучальнага трэнажора «Складаны сказ без складанасці»!

Трэнажор утрымлівае матэрыял па тэме «Сінтаксіс і пунктуацыя складанага сказа».

Для зручнасці ўвесь матэрыял падзелены на 7 тэматычных блокаў.

ПАРАДА! Знаёмцеся з тэарэтычным матэрыялам і выконвайце тэставыя заданні, пачынаючы з першага тэматычнага блока «Складаныя сказы». Асвоіўшы ўсе модулі дадзенага тэматычнага блока, пераходзьце да наступнага — «Складаназлучаныя сказы» і г.д. Апошнім раім выконваць «Выніковы кантрольны тэст па тэме «Складаныя сказы».

Кожны модуль тэматычнага блока таксама выконвайце ў наступнай паслядоўнасці: УВОДНЫ ТЭСТ — ТЭОРЫЯ — ПРАВЕР СЯБЕ.

ПАРАДА! У модулях ёсць падагульняючы і кантрольны тэсты, якія павінны выконвацца прасля працы з усімі тэмамі модуля.

Тэмы модуля размешчаны ў той паслядоўнасці, у якой з імі пажадана працаваць. Напрыклад, тэматычны блок «Складаныя сказы» змяшчае 2 модуля: «Паняцце пра складаныя сказы» і «Класіфікацыя складаных сказаў» + Падагульняючы тэст па тэме «Складаныя сказы» і Кантрольны тэст па тэме «Складаныя сказы». Работа з блокам ажыццяўляецца ў наступнай паслядоўнасці: 1. «Паняцце пра складаныя сказы». 2. «Класіфікацыя складаных сказаў». 3. Падагульняючы тэст па тэме «Складаныя сказы». 4. Кантрольны тэст па тэме «Складаныя сказы».

Жадаем плёну і поспехаў у асваенні матэрыялу!