Дыялог

Дыялог гэта размова дзвюх або некалькіх асоб. Ён складаецца з рэплік – выказванняў кожнай асобы. Напрыклад:

Экскаватаршчык залез у кабіну, убачыў Сяргейку, пытаецца:

-Ты адкуль узяўся?

-На трактары прыехаў.

-Сам прыкаціў?

-Не, з дзядзькам Іванам. А вы цяпер у самазвалы пясок насыпаць будзеце?

-Буду.

-Доўга?

-Вокам міргнуць не паспееш.

-Я правым вокам хутка міргаю, а левым не навучыўся яшчэ.

                                                      Афармленне дыялога

  1. Пры абзацавым выдзяленні рэплік дыялогу кожная рэпліка пішацца з чырвонага радка, перад ёй ставіцца працяжнік, а пасля яе – знак прыпынку, які адпавядае інтанацыі рэплікі.

Напрыклад:

-А пра мянушку, брат, ты нікому не кажы.

-Пра якую мянушку?

-Ну, што я – Цудатворац.

-Зробіш даклад – не скажу.

-Э, Аляксей!..

  1. Калі перад рэплікай дыялогу ідуць словы аўтара,пасля іх ставіцца двукроп’е. Напрыклад:

І вось праз гэтую тугу і праз коўдру, якой былі накрыты хлопцавы вочы, што пачалі нядаўна бачыць у цемры, раптам пачуўся голас дзядзькі Антося:

-Толя, ты спіш?

-Ды не, не сплю яшчэ, дзядзька Антось.

-Я ведаю, што ты не спіш. Дык вось ідзі ты пакліч майго рэдактара і вашага Кастуся.

-Кастусь на заданні.

-Ну, дык яго, Максіма, пакліч. І Аржанца.

  1. Калі ў складзе слоў аўтара, што стаяць перад простай мовай, няма дзеясловаў са значэннем маўлення, думкі ці блізкіх да іх па значэнні, то ў канцы слоў аўтара ставіцца кропка.

Напрыклад:

Мірон Іванавіч падняўся.

-Ахову лагера ўзмацніць!

Лабановіч бегла знаёміцца з кніжачкамі і хавае іх.

-Як вы думаеце, Вольга Віктараўна, якім парадкам магла трапіць да мяне на ганак кніжачка Івана Вольнага?

  1. Калі за рэплікай ідуць словы аўтара, то пасля рэплікі ставіцца коска (клічнік, пытальнік, шматкроп’е і працяжнік), словы аўтара пішуцца з малой літары. Напрыклад:

— Ну, што з вамі? – спытаў Максім, пераступіўшы парог разведчыцкай зямлянкі.

Што? Нічога, — адказаў стары.

  1. Калі словы аўтара разрываюць рэпліку, то ставяцца тыя ж знакі прыпынку, як і пры простай мове, разарванай словамі аўтара (акрамя двукосся).

Напрыклад:

— Хочаце? Пойдзем сёння пагуляць?

— Пойдзем, пойдзем!падхапіў настаўнік. – Вы, можа, не паверыце, а ў мяне, чэснае слова, была гэта самая думка, толькі я не адважваўся сказаць вам.

 — Ты спіш? – ціха спытаў бацька і тут жа загадаў: — Пара ўставаць!

            6. Калі дыялог запісваецца ў адзін радок, кожная яго рэпліка бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Пры адсутнасці слоў аўтара выказванні розных асоб раздзяляюцца працяжнікамі.

Напрыклад:

«Даць табе цукерку, Верачка?» — «Не хачу». — «Дзве цукеркі хочаш, Верка?» — «Не хачу». — «Тры цукеркі возьмеш, Верка?» — «Не хачу!» — «Увесь мяшэчак забірай…» — «Увесь? Давай!»

Правер сябе