Двукроп’е ў складаных бяззлучнікавых сказах

Двукроп’е ў складаных бяззлучнікавых сказах ставіцца:

[1 частка ]: [ 2 частка ]

Можна ўставіць…

Прыклады і тлумачэнні

2-я частка ўказвае на прычыну бо

таму што

Пакарацелі дні: позна світае, рана змяркаецца (У сказе ставіцца двукроп’е, бо 2-я частка ўказвае на прычыну таго, пра што гаворыцца ў 1-й; паміж часткамі можна ўставіць злучнік бо (таму што). Параўнаем: Пакарацелі дні, бо (таму што) позна світае, рана змяркаецца).

Напрыклад:

Каця пачырванела: яна хлусіць не ўмела. Ісці па дарозе было цяжка: яна яшчэ з раніцы была замецена снегам. Луг скасілі, але згрэблі не ўсюды: перашкодзілі дажджы.

2-я частка раскрывае змест 1-й а іменна

што іменна

як іменна

што

як

Я ведаў: экзамены ў гэтым годзе здаваць будзе цяжка (У сказе ставіцца двукроп’е, бо 2-я частка раскрывае змест 1-й; паміж часткамі можна ўставіць словы што іменна, злучнік што. Параўнаем: Я ведаў, што экзамены ў гэтым годзе здаваць будзе цяжка).

Напрыклад:

У народзе кажуць: хлеб – усяму галава. Праз вокны відаць: на ўсходзе разгараецца раніца. Дзятлы заняты звычайнай работай: яны шукаюць у кары на абед чарвякоў. Я па ўсіх прыкметах бачу: будзе добры ўраджай.

2-я частка дапаўняе, удакладняе, канкрэтызуе змест 1-й і ўбычыў (бачу), што..

і адчуў (адчуваю), што..

і пачуў (чую), што…

і зразумеў (разумею), што..

Азірнуўся дзядзька Марцін: нікога не відаць (У сказе ставіцца двукроп’е, бо 2-я частка дапаўняе 1-ю; паміж часткамі можна ўставіць словы і бачыць, што. Параўнаем:  Азірнуўся дзядзька Марцін і бачыць, што нікога не відаць).

Напрыклад:

Я азірнуўся: сябры не адставалі, ішлі за мной. Толькі цяпер сцяміў Вадзік: кручок зачапіўся за лодку. Азірнуўся па баках, аж бачу: у садку паміж кустоў агрэсту, парэчкі і маліны мільгае нешта белае.

1-я частка з’яўляецца абагульняльнай да наступных

[   ]: [   ], [   ], [   ].

Усё навокал было знаёмае і звычайнае: даверліва шапацелі грушы, дрымотна чарнелі на могілках купы вербаў і акацый, шарэў ледзь відна ў цемры туман на балоце  (У сказе ставіцца двукроп’е, бо 1-я частка абагульняе наступныя).

Напрыклад:

Вуліца жыве вячэрнімі шолахамі і гукамі: скрыпнуў калодзежны журавель, на другім канцы вёскі пралескаталі калёсы, недзе брэша сабака. Усё навокал было па-ранейшаму: глуха шумеў лес, нізка над зямлёй плылі хмары.

У 2-й частцы ёсць прамое пытанне

[    ]: [ ?  ]?

Ты скажы мне, цьма глухая: доўга будзеш ты ляжаць? (У сказе ставіцца двукроп’е, бо 2-я частка змяшчае прамое пытанне).

Напрыклад:

Маці вельмі хвалявалася: куды падзелася дачка? Моцна спіць дзіцятка: што ж яно зараз сніць? Цяжка было старым расставацца з дачкою: калі ўжо сустрэнуцца, калі яна прыедзе зноў?

Правер сябе